На месцы здарэння. Фота narachanka.by.

Днямі ў Мядзеле на вуліцы Ленінскай спынілі «Фольксваген Транспарцёр», за рулём якога быў 43-гадовы маладзечанец. У грузавым адсеку аўтамабіля знайшлі спіртаўтрымліваючую вадкасць.

Яна была разлітая ў сто пластыкавых каністраў па дзесяць літраў. За незаконны абарот спіртнога мужчыну дзесяць разоў прыцягвалі да крымінай адказнасці. Прадукцыю канфіскавалі.