Ілюстрацыйнае фота nikhospital.ru

Мінздароўя паведамляе, што спецыялісты «Белмедпрэпаратаў» выканалі важны этап сумеснага беларуска-расійскага праекта — выпуск вакцыны «Спутнік V» па поўным цыкле. На беларускім прадпрыемстве 22 снежня былі выпушчаныя першыя валідацыйныя серыі «Спутнік V» і «Спутнік Лайт».

Плануецца, што 23 снежня гэтыя серыі пойдуць на кантроль якасці ў інстытут Гамалеі ў Расію.

Згодна з планамі, яны будуць закладзеныя на даследаванні стабільнасці. На гэтых узорах будзе даследавацца стабільнасць прэпарата пры захоўванні.