Згодна з рэйтынгам, які склалі спецыялісты Цэнтра новых ідэй, Смаргонь – на 17-м месцы (52 балы), Маладзечна – на 24-м (47,9 бала), Вілейка – на 27 (46,4 бала) . Усяго спецыялісты прааналізавалі сорак беларускіх гарадоў.

– Для выяўлення лідараў і аўтсайдэраў Цэнтр новых ідэй вызначыў 16 паказчыкаў у пяці катэгорыях: дэмаграфічная ўстойлівасць, стан эканомікі, якасць жыцця, грамадска-палітычныя практыкі і турыстычная прывабнасць. У выніковую справаздачу ўвайшлі 40 найбуйнейшых гарадоў краіны, якія маюць ад 19 тысяч да двух мільёнаў насельнікаў.

Пасля аналізу дадедзенных вылучылі восем тыпаў беларускіх гарадоў. У які тып трапілі гарады з нашага рэгіёна?

Смаргонь – у заходнія мястэчкі.

Маладзечна і Вілейка – у незалатую сярэдзіну.