Пра гэта паведамляла польскае выданне тых часоў. Скан размясцілі ў суполцы Mołodeczański Kraj.

Чытачам паведамлялася наступнае: «Днямі на дарозе з Маладзечна да Вілейкі павятовай на купцоў, што ехалі на кірмаш, напала зграя ваўкоў колькасцю больш за дзесяць штук. Згаладалыя драпежнікі кінуліся на коней і вазы, на якіх знаходзіліся маладыя, прызначаныя для продажу цяляты. Купцы пачалі страляць з рэвальвераў і забілі трох ваўкоў. Рэшту распужалі салдаты КОП (Корпусу Аховы Пагранічча), якія праязджалі ў значнай колькасці (побач). Трэба адзначыць, што гэта адбывалася сярод белага дня — у дзевяць гадзін раніцы.»