Хрыплы голас можа ўказваць на заражэнне амікрон-штамам, заявіў гендырэктар буйной прыватнай медыцынскай страхавой кампаніі ў Паўднёвай Афрыцы Discovery Health Райн Роўч, піша БелТА, спасылаючыся на mir24.tv.

Гэты сімптом  праяўляецца раней за кашаль, насмарк і болі ў паясніцы. У многіх пацыентаў хрыпата суправаджаецца пяршэннем. Калі ж гэта дэльта-штам, хвароба пачынаецца з болю ў горле.

Адзначаецца, што ў прышчэпленых могуць быць спецыфічныя сімптомы амікрона – млоснасць, рвота, страта апетыту.