воўк

Пад забаронай — доўгія і атрутныя змеі, асобныя павукі, вараны, кракадзілы, грызуны, буйныя драпежнікі.

У Беларусі хочуць забараніць трымаць і разводзіць дома некаторых дзікіх жывёл. Забарона тычыцца не толькі кватэр і прыватных дамах, але і садаводчых таварыстваў, дачных кааператывах. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ужо прагаласавалі за змены ў заканадаўства аб жывёльным свеце.

Акрамя вышэй названых жывёл, у спісе апынуцца жывёлы, якія больш за 70 сантыметраў вышынёй у карку, буйныя каціныя, сабачыя, мядзведжыя, буйныя грызуны, да прыкладу бабры, дзікабразы.

Нельга будзе мець дома і малпу, бо любыя прыматы таксама будуць па-за законам.

Але тыя гадаванцы, якія з’явіліся ва ўладальнікаў да ўвядзення забароны, ад закона не пацерпяць. Гаспадарам будзе дазволена пакінуць іх у сябе да натуральнай смерці жывёлы.