Фота з сайта Вілейскай ЦРБ.

Пасля закрыцця аддзялення 30 снежня хворых з Вілейшчыны будуць шпіталізаваць у іншыя бальніцы, паведаміла галоўны доктар Вілейскай ЦРБ Ірына Макарава.

На сёння аддзяленне яшчэ працуе, аднак планавая шпіталізацыя прыпыненая.

Згодна з інфармацыяй Мінздрава, на сёння ў рэгіёне хворых на кавід шпіталізуюць у Астравецкую, Маладзечанскую і Валожынскую ЦРБ.