Ілюстрацыйнае фота.

Трагічнае здарэнне адбылося ў вёсцы Сталовічы 24 снежня, паведамляе «Наш край».

Некалькі мужчын выконвалі будаўнічыя працы ў двары чужога прыватнага дома. Як сабакі выбеглі з вальера, невядома.

— Усё адбылося настолькі хутка, што ніхто нават апамятацца не паспеў. Алабай пачаў кідацца на людзей, аднаго схапіў зубамі за руку, але мужчына змог вызваліцца і адбегчыся ўбок. Пасля гэтага сабака накінуўся на другога, паваліў яго на зямлю і пачаў кусаць, — распавёў відавочца.

Людзі выклікалі хуткую дапамогу. Аднаго з пацярпелых пасля аказання медыцынскай дапамогі адпусцілі дадому. Другі падчас аперацыі памёр.