Фота ayurvedika.ru.

Гэта дазволіць выпускаць новую прадукцыю, расказала гендырэктар Мінскага малаказавода №1 Тамара Чычыра ў інтэрв’ю produkt.by.

–  Мы цяпер знаходзімся на шляху рэарганізацыі, падчас якой плануецца аб’яднаць  ААТ «Мінскі малочны завод № 1» і ААТ «Маладзечанскі малочны камбінат» з яго філіяламі ў Вілейцы, Валожыне і Нарачы.

Па словах гендырэктара, гэта дазволіць выпускаць у Валожыне сухое малако, сыр і масла, у Маладзечне  — натуральнамалочную прадукцыю і элітную групу цвёрдых сыроў, у Нарачы —сыры з блакітнай цвіллю, у Вілейцы — сыр з белай цвіллю.