Урад разглядае магчымасць выплаты сямейнага капіталу пры нараджэнні другога дзіцяці. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка у інтэрв’ю МТРК «Мір».

«Падзенне нараджальнасці — сур’ёзная праблема для ўсіх дзяржаў, таму ўрад думае над тым, як стымуляваць нараджальнасць. Пры гэтым нізкая нараджальнасць не знаходзіцца ў прамой залежнасці ад матэрыяльных выгод», — адзначыў Галоўчанка.

«Тут іграюць ролю вельмі шмат фактараў: гэта і кар’ерныя нейкія рэчы, гэта значыць падыход такі — спачатку трэба зрабіць кар’еру, а потым, калі ты ўжо дамогся нейкіх вышынь, то можна падумаць і пра дзяцей. А потым на дзяцей ужо не застаецца часу або біялагічных магчымасцяў», — распавёў Галоўчанка.

Тым не менш, фактар выплаты сямейнага капіталу мае пэўную матывіровачную функцыю.

Урад цяпер разглядае магчымасць увядзення сямейнага капіталу, пачынаючы з нараджэння другога дзіцяці, супастаўляючы гэтую досыць сур’ёзную выплату з магчымасцямі бюджэту, дадаў прэм’ер-міністр.

Цяпер сямейны капітал у Беларусі прызначаецца сем’ям пры нараджэнні або ўсынаўленні трэцяга або наступных дзяцей.