Кошты на хурму вагаюцца да двух да пяці рублёў. Залежаць ад памеру і знешняга выгляду. Фота аўтара.

Сёння каля дзевяці раніцы пакупнікоў на рынку ў Маладзечне яшчэ было не асабліва шмат. Некаторыя прадаўцы раскладалі тавар, а пакупнікі жартам пыталіся, чаму гандляркі без касцюмаў Снягурачак.

Мы ж прайшліся па гандлёвых радах і павільёнах і звярнулі ўвагу на кошты некаторых прадуктаў, якія могуць спатрэбіцца да навагодняга стала.

Мяса, птушка, рыба, кілбаса

Кілбаса «Мядовая» (1 кг) 23,57
Кураня-бройлер (1 кг) 6,40
Свініна, кумпяк (1 кг) 11,00
Гусь (1 кг) 14,00
Мінтай свежамарожаны (1 кг) 5,40
Селядзец свежамарожаны (1 кг) 6,40
Скумбрыя х/в (1 кг) 19,50

 

Фрукты

Гранат (1 кг) 5,50
Хурма (1 кг) 3,00 -5,00
Апельсіны (1 кг) 5,00
Бананы (1 кг) 4,00
Вінаград (1 кг) 5,00-9,00
Мандарыны (1 кг) 4,00 – 5,00
Яблыкі (1 кг) 2,00
Ананас (1 штука) 14,00

 

Гародніна, грыбы

Агуркі (1 кг) 5,50
Буракі (1 кг) 1,30
Зеляніна (1 пучок) 1,20-1,50
Капуста пекінская (1 кг) 3,20
Морква (1 кг) 1,20
Памідоры (1 кг) 5,00 – 6,00
Перац (1 кг) 8,50
Цыбуля рэпчатая (1 кг) 1,20
Часнок (1 кг) 9,50
Шампіньёны (1 кг) 7,50 – 8,50

 

Іншае

Маянэз (1 літр) 3,50
Шпроты (бляшанка) 1,75
Гарошак (бляшанка) 2,40
Кукуруза (бляшанка) 2,40