Міхаіл Казінец. Фота з сайта Мінаблвыканкама.

Пра гэта нам паведамілі ў аддзеле інфармацыі і сувязей з грамадскасцю Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Музыканту было 83 гады.

Міхаіл Антонавіч нарадзіўся ў вёсцы Цынцавічы у 1938 годзе. Першы раз гармонік узяў у рукі ў восем год. За яго, як прыгадваў Міхаіл Казінец у інтэрв’ю нашай газеце, бацька заплаціў пуд жыта.

Наш зямляк – вядомы дырыжор, педагог, народны артыст, неаднойчы прыязджаў на канцэрты ў Вілейку з калектывам, якім кіраваў шмат гадоў, – Дзяржаўным акадэмічным народным аркестрам Рэспублікі Беларусь імя Жыновіча.

«Рэгіянальная газета» выказвае шчырыя спачуванні родным і блізкім Міхаіла Антонавіча, яго калегам.