Праца Ганны Адамовіч.

30 снежня ў Смаргоні падвялі вынікі конкурсу «Падарунак ялінцы».

Нагадаем, што паўдзельнічаць маглі дзеці і дарослыя. Для ўдзелу трэба зрабіць цацку для ялінкі. А вырабамі ўпрыгожылі ялінку ў сядзібе Дзеда Мароза ў вёсцы Арэхаўка. Усяго да ўдзелу ў конкурсе прынеслі сто цацак.

Праца Вадзіма Ямшчыкова.

За першае месца абяцалі прыз – сто рублёў. Першых месцаў атрымалася два. Пераможцамі сталі Вадзім Ямшчыкоў з цацкай «Домік у лесе» і Ганна Адамовіч з працай «Чароўны анёл».

Фота: Вілейскі лясгас.