Фота Марыі Крупскай.

У апошні дзень года мы зрабілі топ-10 матэрыялаў, якія набралі найбольшую колькасць праглядаў на сайце rh.by. Атрымалася, што нашым чытачам цікавыя краязнаўства, здарэнні, звальненні, затрыманні, гісторыі поспеху землякоў. 

А вось і ён – наш топ-10

Бясспрэчным лідарам па праглядах сярод сёлетніх матэрыялаў стаў гэты – 190 год таму здарылася «ашмянская разня». Расійскія войскі спалілі Ашмяны і выразалі каля 500 жыхароў. Так-так, нашы чытачы любяць краязнаўства.

Далей у парадку ад найбольшага да найменшага спіс атрымаўся такі:

У Вілейцы з акна паліклінікі выпала 44-гадовая жанчына. Яна загінула

Міліцыя Маладзечна шукае шасцігадовага хлопчыка і яго маму, што паляцелі ў Егіпет і не вярнуліся

У Маладзечне ГУБАЗіК, РАУС і спецатрад хуткага рэагавання затрымалі дырэктара вядомай фірмы (Відэа затрымання)

Сёння ў Маладзечне затрымалі шэсць чалавек, сярод іх двое журналістаў «Рэгіянальнай газеты»

З маладзечанскай гімназіі №7 звольнілі настаўніка хіміі Пашчук, стыпендыята чатырох прэмій Фонда Прэзідэнта Беларусі

Працавала з брыльянтамі і ў банку, стала рабіць перманентны макіяж. Што раздражняе майстра са сферы прыгажосці

Адзін з удзельнікаў сустрэчы лыжнікаў пад Маладзечнам збег. Ён расказаў нам, што адбылося

Хто будзе ўдзельнічаць ва Усебеларускім сходзе ад рэгіёна

Звальняюць дырэктара школы №5 у Маладзечне Яўгена Макарэвіча