У Мінскай вобласці плануюць пабудаваць арэнднае жыллё для медыкаў з наступным правам яго выкупу пасля працяглага перыяду працы. Пра гэта паведаміў старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын, перадае БелТА.

Аблвыканкам прапануе эксперымент: дазволіць медыкам будаваць арэнднае жыллё і пасля пэўнага часу працы (10 або 15 гадоў) даваць магчымасць яго выкупаць. Так яны спадзяюцца замацоўваць людзей на працы ў паліклініках і бальніцах.