Фота minsknews.by.

Ва ўсіх ДТЗ кіроўцы не ўлічылі ўмовы дарогі і надвор’я, піша peramoga.by.

1 студзеня каля 4.30 мінчанін на «Сеаце» ехаў з Мядзела ў кірунку Мінска. Аўтамабіль пачало заносіць. Мужчына не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у кювет, дзе машына легла на бок. Ніхто не пацярпеў.

У гэты ж дзень на аўтадарозе «Шылавічы – Родзевічы» 22-гадовы маладзечанец каля 11.20 на «Фіаце» ехаў у кірунку Родзевічаў. На сёмым кіламетры не даў рады кіраванню, яго занесла ў правы кювет. Тут машына наехала на прыдарожнае дрэва. Кіроўца не пацярпеў.

2 студзеня на аўтадарозе «Мінск–Калачы-Мядзел» каля 17.00 41-гадовая мінчанка на машыне «Фольксваген Пасат» на 78-м кіламетры на закругленні дарогі не ўлічыла інтэнсіўнасць руху, агляднасць, умовы дарогі і надвор’я. У выніку не дала рады кіраванню. Аўтамабіль стала заносіць на сустрэчку, дзе ехаў «Фіат», якім кіравала жыхарка Мядзела. Машыны сутыкнуліся «лоб у лоб». Людзі не пацярпелі.

2 студзеня каля 23.00 на 79-м кіламетры гэтай аўтадарогі 34-гадовы жыхар Гродна не ўлічыў умовы дарогі і надвор’я, і аўтамабіль занесла ў кювет, дзе ён перакуліўся. Кіроўца і пасажыр не пацярпелі.