Плошча ў Вілейцы. 11 снежня.

Адпаведная пастанова № 776 падпісаная 29 снежня мінулага года. 

Савет міністраў пастанавіў узнагародзіць Ганаровай граматай Дануту Антонаўну Раманоўскую – загадчыка аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму дзяржаўнай установы «Вілейскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва».

Віляйчанку ўзнагароджваюць за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сацыяльна-працоўнай сферы.