Пракуратура Міншчыны зладзіла конкурс на лепшую прамову дзяржабвінаваўцы. Імёны пераможцаў названыя на сайце Генеральнай пракуратуры. 

Сярод дзяржабвінаваўцаў са стажам нагляду за адпаведнасцю закону судовых рашэнняў па крымінальных справах да трох гадоў уключна трэцяе месца атрымала памочнік пракурора Юлія Жук. Першае раздзялілі старшы памочнік пракурора з Мядзельшчыны Аляксей Купрэвіч і старшы памочнік пракурора з Барысаўшчыны Таццяна Якубовіч. 

Сярод дзяржабвінаваўцаў са стажам нагляду за адпаведнасцю закону судовых рашэнняў па крымінальных справах больш за тры гады трэцяе месца ўзяла памочнік пракурора Вілейшчыны Наталля Стрэж.