Пра гэта паведамляюць у тэлеграм-канале касцёла. Імша прайшла 31 снежня.

Унутры касцёла прайшло набажэнства на заканчэнне года. Цяпер храм можна наведваць ва ўсе дні, акрамя панядзелка, ад 10.00 да 17.00. Святая імша па буднях будзе ладзіцца а 18-й гадзіне, па суботах і нядзелах — а 12-ай гадзіне.

Нагадаем, што летась 11 мая касцёл моцна пацярпеў ад пажару.

Фота з тэлеграм-канала Адновім Будслаў разам.