Ядвігін Ш. (Антон Іванавіч Лявіцкі) нарадзіўся 4 студзеня 1869 года на Рагачоўшчыне. Аднак ужо ад пачатку 1870-ых жыццё будучага пісьменніка цесна звязана з нашым рэгіёнам.

Спачатку ён з бацькамі пераязджае ў Пяршаі, а бацька працуе ляснічым у валожынскага графа Тышкевіча. Неўзабаве ж сям’я зноў пераязджае. На гэты раз – у Карпілаўку, што пад Радашкавічамі. А яшчэ Антон Лявіцкі вучыўся ў нелегальнай школе ў Люцінцы, што цяпер на Валожыншчыне. Школу арганізавала дачка пісьменніка і дараматурга Дуніна-Марцінкевіча Каміла.

Пасля скончыў Мінскую губернскую гімназію і паступіў на доктара ў Маскоўскі ўніверсітэт. За ўдзел у студэнцкіх хваляваннях трапіў у Бутырскую турму і быў выключаны з універсітэта. Па вызваленні дамогся аднаўлення, атрымаў спецыяльнасць аптэкара і вярнуўся ў Карпілаўку.

У хуткім часе перабіраецца ў Радашкавічы, тут працуе пачмочнікам правізара. У мястэчку ўключыўся ў культурнае жыццё, стаў сябрам гуртка мясцовай інтэлігенцыі, браў удзел у літаратурных вечарынах, а вярнуўшыся ў Карпілаўку, пачынае заёмацца літаратурай.

У 1912 годзе выйшла два зборнікі апавяданняў пісьменніка. Быў знаёмы з Купалам і Багдановічам, працаваў у беларускіх часопісах. Падчас Першай сусветнай зладзіў у Карпілаўцы прытулак для дзяцей бежанцаў. Тут з дзецьмі працавалі па-беларуску.

Памёр у Вільні у 1922 годзе.

А Пра псеўданім ёсць такая рамантычная версія. Ядвігіным Антон Лявіцкі назваўся ў гонар каханай жанчыны – Ядвігі Шабуневіч з Радашкавічаў.

Нягледзячы на расстанне, былая каханая назаўсёды засталася ў сэрцы аўтара, а яе імя і прозвішча далі жыццё псеўданіму.