Лічбы атрымаліся наступныя.

У Вілейскім доследным лясгасе сёлета прадалі 1030 ялінак. Летась – 981.

Дрэў у кадках сёлета на Вілейшчыне набылі 11 штук. Гэта, канешне, мала, кажуць у лясгасе. Аднак больш, чым у мінулым годзе.

А яшчэ спецыялісты адзначылі, што больш актыўна вілейчукі набываюць святочныя дрэвы ўжо пасля 25 снежня, бліжэй да Новага года.

Смаргонскі лясгас прадаваў дрэвы на Ашмяншчыне і Смаргоншчыне. Тут прадалі 3 062 навагоднія дрэвы, 30 навагодніх букетаў і 417 навагодніх дрэў у кантэйнерах.