Фота Настассі УТКІНАЙ.

З заявай у міліцыю звярнулася маладзечанка. Яна паведаміла, што невядомы ўзламаў яе старонку ў інстаграм і ад яе імя піша паведамленні знаёмым.

Са слоў пацярпелай, яна пазнаёмілася з маладым чалавекам каля года таму, пачаліся адносіны. Часам хлопец з дзяўчынай сварыліся з-за рэўнасці і, каб пераканацца ў вернасці пацярпелай, малады чалавек папрасіў пароль ад яе старонкі ў інстаграм, яна дала. Хлопец прачытаў перапіску і выйшаў з акаўнта.

Скрын перапіскі.

Падчас далейшай праверкі ўстанавілішто аднойчы дзяўчына вырашыла наведаць хворую бабулю і папрасіла свайго сябра адвезці яе. Даведаўшыся,  што бабулі лепш,  дзяўчына змяніла  маршрут, вырашыўшы застацца ночыць у сябра, пра што і паведаміла ў перапісцы сваёй сяброўцы. Маладзечанка  забылася, што раней пакідала пароль ад акаўнта хлопцу.

Малады чалавек аўтарызаваўся ў яе акаўнце і ўбачыў паведамленнішто яна не домаяк ён думаўа скіроўваецца на начлег да свайго сябраЗ-за крыўды і негатыўных эмоцый вырашыў нашкодзіць каханай, змяніўшы пароль яе ўліковага запісу і адпраўляючы паведамленні яе знаёмым.

Маладзечанскія следчыя завялі справу за блакаванне камп’ютарнай інфармацыі.