Фота hype.tech.

Пра гэта заявіла МЗС Беларусі. 

«З глыбокай заклапочанасцю адзначаем, што сітуацыя ў шэрагу рэгіёнаў Казахстана працягвае імкліва пагаршацца. Баевікамі захоплены арсеналы са зброяй, у выніку іх гвалтоўных дзеянняў гінуць людзі, расце колькасць пацярпелых і параненых. Звяртае на сябе ўвагу дакладная каардынацыя дзеянняў пратэстоўцаў, арганізаванае супрацьдзеянне баевікоў праваахоўным органам. Фактычна размова ідзе аб спробе гвалтоўнага перавароту і змены ўлады ў Казахстане», – пішуць на сайце МЗС.

Сёння кіраўнікі дзяржаў-членаў АДКБ прынялі рашэнне накіраваць туды калектыўныя міратворчыя сілы на абмежаваны перыяд часу.

Накіраванне міратворчага кантынгенту ў Казахстан адбываецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 29 лістапада 2003 года № 254-З, адзначаюць у МЗС.