Фота youtube.com.

На Вілейскім вадасховішчы і азёрах Мядзельшчыны практычна штодзень збіраюцца аматары зімовай рыбалкі. Мы спыталі ў мясцовых выратавальных станцыях, наколькі бяспечны цяпер лёд.

Аказалася, лядовае покрыва цяпер адносна бяспечнае. Так, Вілейскае вадасховішча скаванае лёдам у 15 сантыметраў, Нарач – 12. А вось найбольш тоўсты лёд на возеры Мястра – тут таўшчыня покрыва – 18-20 сантыметраў.