Адам Мальдзіс. Фота vb.by.

Такая прапанова прагучала падчас пахавання навукоўца ў Задворніках на Астравеччыне, піша ostrovets.by.

–Думаю, будзе правільна, калі адну з вуліц Астраўца мы назавём імем Адама Мальдзіса. Трэба падумаць і пра мемарыяльную дошку ці бюст, прысвечаны нашаму слыннаму земляку, – прапанаваў намеснік старшыні Астравецкага райвыканкама Генадзь Бычко.

Нагадаем, што навуковец, прафесар, літаратуразнаўца, журналіст Адам Мальдзіс памёр 3 студзеня. 5 студзеня развітанне з ім адбылося ў Чырвоным касцёле ў Мінску.