Скрын з відэа Следчага камітэта.

Следчыя праводзяць праверку здарэння, паведамляе Следчы камітэт. 

Устанавілі, што 43-гадовы смаргонец прыбыў у Магілёў 29 снежня для адбывання тэрміну пакарання ў папраўчай установе адкрытага тыпу. 5 студзеня ў суправаджэнні адміністрацыі ўстановы з групай ён пайшоў у паліклініку для праходжання прафагляду.

Пазней ён самастойна пайшоў з паліклінікі у бок вуліцы Чалюскінцаў. Калі мужчына ўзышоў на мост, ён залез на парэнчы пуцеправода і скінуўся з яго на аўтадарогу, смяротна траўмаваўшыся.

Працягваюцца следчыя дзеянні па справе.