Фота pixabay.com.

Гэта здарылася 7 студзеня каля васьмі вечара, паведамляе прэс-служба МНС.

Парыў трубаправода халоднага водазабеспячэння адбыўся на вуліцы Сухой. У выніку без халоднай вады былі чатыры шматкватэрныя дамы, 60 прыватных дамой і цеплавы пункт. Без гарачай вады – два шматкватэрныя дамы. Арганізавалі падвоз вады.

На сёння ад васьмі раніцы былі запланаваныя работы па рамонце. На дадзены момант вада ёсць.