Вілія каля Даманава. Фота Аксаны Ярашонак.

Пра гэта паведаміла на прэс-канферэнцыі начальнік аддзела вывучэння змен клімату службы метэаралагічнага і кліматычнага маніторынгу, фонду дадзеных Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Наталля  Клявец, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Па словах спецыяліста, сярэдння тэмпература паветра за мінулы год склала плюс 7,3, што вышэй за кліматычную норму на 0,6 градуса. 2021 год не быў такім анамальна цёплым, як два папярэднія гады, але ўсё ж увайшоў у дваццатку самых цёплых, заняўшы 18 месца.

Найбольшая колькасць ападкаў летась была ў жніўні, недабор ападкаў – у сакавіку, красавіку, чэрвені, ліпені, кастрычніку і снежні. Кастрычнік, дарэчы, стаў самым сухім месяцам у годзе.

Сярэдняя тэмпература паветра зімой была блізкая да нормы і склала мінус 3,8 градуса. Халаднейшы за норму быў люты. Крыху халаднейшай за норму атрымалася і вясна.

А вось лета стала адным з самых спякотных за ўсю гісторыю метэаназіранняў у Беларусі, саступіўшы толькі лету 2010 года.

Тэмпература восенню была цяплей за норму на палову градуса.