Падчас канцэрта.

Святочны канцэрт адбыўся ў Мінску ў касцёле святога Роха 8 студзеня. Як расказала журналісту маладзечанская мастачка і выкладчыца Лізавета Чырвонцава, да супрацоўніцтва яе запрасілі арганізатары канцэрта.

Гурт «Астроўна» спяваў калядныя песні, а выцінанкі нашай зямлячкі ў якасці інсталяцый упрыгожвалі касцёл. Па словах Лізаветы, яна вельмі рада такому супрацоўніцтву. Кажа, што відовішча было неверагоднае. Усё настолькі арганічна спалучалася – месца, спевы з музыкай, відэаінсталяцыі.

Фотаздымкі са старонкі Кацярыны Аракчэевай у фэйсбуку.