Фота hype.tech.

Сітуацыя ва ўсіх рэгіёнах Казахстана стабільная, асноўная місія АДКБ завершана, паведаміў сёння прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў.

Вывад міратворцаў пачнецца праз два дні і зойме не больш за дзесяць дзён, сказаў ён.

– План атакі на Казахстан быў комплексным, над ім працавалі прафесіяналы, — заявіў сёння Такаеў падчас выступу ў парламенце.

Ён зазначыў, што баевікі хацелі захапіць уладу, аднеак спробы дзяржаўнага перавароту ў Казахстане праваліліся.

Паводле прэзідэнта краіны, Камітэт нацбяспекі не разглядзеў пагрозу, а ў шэрагу гарадоў прадстаўнікі КНБ пакінулі месца службы ў перыяд беспарадкаў.

Беларускія вайскоўцы прыбылі ў Казахстан