Фота barcelonatm.ru.

А пасажырка была не звычайная, а падатковы інспектар. І пачыналася гісторыя так.

Работніца падатковай іспекцыі праводзіла праверку па знаходжанні таксістаў-нелегалаў. Праз мабільны дадатак жанчына аорміла замову. Да яе прыехаў аўтамабіль «Кіа», які не нагадваў таксі. Па прыездзе таксіст узяў за праезд наяўныя грошы, а чэк не даў.

Тады пасажырка патлумачыла, з якой мэтай ехала і паказала службовае пасведчанне. Падатковы інспектар папрасіла нелегальнага перавозчыка прайсці ў дзяржустанову для разбіральніцтва. Але кіроўца не стаў выходзіць з аўто, а разам з пасажыркай паехаў далей. Як паведамляюць у міліцыі, на бліжэйшым аўтобусным прыпынку ён схапіў жанчыну за ногі і сілай выцягнуў яе з машыны. А сам схаваўся ў невядомым кірунку.

Пра здарэнне падатковы інспектар паведаміла ў міліцыю. Падазраванага затрымалі. Ім аказаўся 45-гадовы маладзечанец. Следчыя далі яго дзеянням прававую ацэнку завялі крымінальную справу па частцы 1 артыкула 366 – за гвалт або пагрозу ў адносінах да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі. Максімальны тэрмін па артыкуле – да сямі гадоў пазбаўлення волі.