Эдуард Вайцяховіч. Фота Зоі Хруцкай.

Самотную навіну паведамілі яго сябры. Спадара Эдуарда не стала сёння ноччу.

Эдуард Вайцяховіч нарадзіўся ў Камарове на Мядзельшчыне, дзе і жыў. Кіраваў мясцовым сельскагаспадарчым каледжам. У 2015 годзе каледж спыніў працу. Але другое дыханне мястэчка атрымала менавіта дзякуючы намаганням Вайцяховіча і камандзе яго аднадумцаў.

У Камарове стварылі бізнес-інкубатар, дзе вяскоўцаў вучылі прадпрымальніцтву. Тут жа Вайцяховіч з аднадумцамі ладзілі штогадовы фестываль рамеснікаў «Кола дзён».

Да апошняга спадар Эдуард з аднадумцамі змагаўся за тое, каб захаваць будынкі 19 стагоддзя, якія належалі графу Старжынскаму.

Вайцяховічы маюць сямейны бізнес – аграсядзібу, кавярню, краму, пякарню.

Эдуард быў добрым сябрам нашай рэдакцыі, неаднаразовым героем публікацый. Выказваем шчырыя спачуванні яго родным і блізкім.

У вёсцы можна стаць больш паспяховым, чым у горадзе. Камарова гэта даказвае ўжо некалькі год

Хлеб ва ўпакоўцы і чаканне будаўнічага сезона. Як каранавірус паўплываў на працу прадпрымальнікаў на вёсцы