11 студзеня каля 9.30 валожынскім выратавальнікам паступіла паведамленне, што гарыць прыватны дом у Ракаве. 

Спецыялісты, якія прыбылі на месца, адкрытага гарэння не заўважылі. Быў толькі дым. Пажар пашкодзіў міжпакаёвыю перагародку, а таксама закурыў сцены і маёмасць у доме.

Стала вядома, што раніцай гаспадыня прапаліла печку і пайшла на працу. Дым убачыў сусед. Ён і выклікаў ратавальнікаў.

Меркаваная прычына – расколіна ў коміне.

Больш сур’ёзных наступстваў, па словах выратавальнікаў, атрымалася пазбегнуць, дзякуючы пільнаму суседу.

Фотаздымкі з месца здарэння – з сайта МНС.