Лізавета Чырвонцава побач са сваёй працай на выставе "Сімвалы Жыцця" ў Нацыянальнай бібліятэцы. Фота з архіва мастачкі.

«Спрадвечнае» – так называецца выстава, якую ладзіць  Вілейскі краязнаўчы музей. Яна будзе працаваць ад 14 студзеня да 6 лютага.

Наведнікі змогуць убачыць творы-выцінанкі народнага майстра Беларусі, мастачкі, выкладчыцы Маладзечанскага музкаледжа імя Агінскага Лізаветы Чырвонцавай.

Выцінанка набыла папулярнасць на мяжы 19-20 стагоддзяў, таксама назіралася цікавасць да яе пасля Другой сусветнай вайны, паведамляюць у музеі. У Заходняй Еўропе народная традыцыя выцінанкі мала даследаваная, больш вядома пра салоннае выразанне з паперы яшчэ з часоў Леанарда да Вінчы.

Выцінанкі Лізаветы Чырвонцавай з Маладзечна аздобілі канцэрт гурта «Астроўна» у сталіцы

«Мае навучэнцы – гэта блізкія па духу мне людзі». Пагутарылі з выкладчыцай і мастачкай з Маладзечна