Абноўленая паліклініка адчынілася пасля трохгадовага рамонту, паведаміла БелТА яе  загадчыца Вольга Уласава.

Будынак увялі ў эксплуатацыю ў 1980 годзе. Капрамонт пачалі тры гады таму.

– Падчас абнаўлення будынка ўмацавалі яго тарцовую сцяну, правялі рамонт даху. На паверхах паліклінікі замянілі плітку, дзверы кабінетаў, санітарна-тэхнічныя прыборы, сярод якіх лямпы ў аперацыйных, электраправодку. З другога па пяты паверх зрабілі касметычны рамонт, а звонку будынка добраўпарадкавалі тэрыторыю. На пад’ездзе да паліклінікі пашырылі дарогу, бо раней па ёй магла праехаць толькі адна машына, уладкавалі і парковачныя месцы, якіх раней не было, – расказала Вольга Уласава.

У паліклініцы таксама з’явіўся новы апарат УЗІ экспертнага класа і лічбавы мамограф для абследавання малочнай залозы. У асобным кабінеце цепер усталёўваюць камп’ютарны тамографа. Плануюць завяршыць у лютым.

Як падкрэсліла загадчыца, у абноўленай паліклініцы з сучаснымі ўмовамі і ўкамплектаваным штатам прафесіяналаў пацыенты змогуць атрымліваць яшчэ больш якасную медыцынскую дапамогу. У паліклініцы аказваюць спецыялізаваную медыцынскую дапамогу па напрамках: кардыялогія, траўматалогія, хірургія, уралогія, рэўматалогія, оталарынгалогія, афтальмалогія, эндакрыналогія, анкалогія, артапедыя, неўралогія, практалогія, інфекцыйныя хваробы, тэрапія, псіхатэрапія, псіхатэрапія.

Установа разлічана на 800 наведванняў за змену. Тут працуе 92 дактары і 212 спецыялістаў з сярэдняй медыцынскай адукацыяй.