Глаксінія цвіце. Фота Вольгі Шостак.
Днямі дома ў віляйчанкі Вольгі Шостак расцвіла глаксінія. У чым незвычайнасць? А ў тым, што гэтыя кветкі практычна не цвітуць зімой. Сезон для іх – ад мая па верасень.

Вольга расказала, што вырасціла кветку з насення. Пасадзіла ў ліпені. З пяці зярнятак узыйшлі два. Пасля з’явіліся маленькія лісточкі.

– Калі перасаджвала кветкі на пастаяннае месца, зрабіла памылку: у адной крыху пашкодзіла карані. Таму адна з кветак адстае па развіцці, – расказвае Вольга.

Невялічкія бутоны з’явіліся ў лістападзе. А 14 студзеня ўсю сям’ю ўсцешыла першая кветка – чырвоная з белым абадком.

Фота Вольгі Шостак.