Фота .shliah.by.

Смаргонскі раённы аддзел Следчага камітэта ўзначаліў падпалкоўнік юстыцыі Мікалай Бародзіч.

Як піша shliah.by, Бародзіч родам са Свіслачы. Скончыў Акадэмію МУС, следча-экспертны факультэт у 2002 годзе.

Пачынаў следчым у Бераставіцы. Пасля працаваў па спецыяльнасці ў Ваўкавыску і Свіслачы.

Да прызначэння ў Смаргонь узначальваў Дзятдаўскі раённы аддзел Следчага камітэта.