Настасся Уткіна

2123 POSTS 0 COMMENTS
Работы ў былой рэзiдэнцыi Сапег працягваюцца: у 2021 годзе на працы з замкам выдаткавалі больш за 700 тысяч рублёў, паведамляе osh.by. Фонд прэзідэнта Беларусі па падтрымцы культуры і мастацтва на працы на Гальшанскім замку ў гэтым годзе выдаткаваў 350 тысяч рублёў. Яшчэ больше 380 тысяч рублёў прадугледжана дзяржаўнай праграмай «Культура Беларусі». Па словах намеснiка старшынi Ашмянскага райвыканкама Наталлi Станкевiч, атрыманыя сродкi будуць...
У 1896 годзе ў «Віленскім весніку» ў нумарах 30 і 32 за аўтарствам Івана Шалепіна выйшаў расказ пра мінулае і сучаснае горада. «Рэгіянальная газета» пераказвае, што пісалі пра Вілейку больш за стагоддзе таму, як выглядаў і чым жыў горад. 3 мая 1895 года споўнілася роўна сто год, як Вілейка стала павятовым горадам. Першапачаткова Вілейскі павет у адміністрацыйных адносінах уваходзіў у...
У выхадныя ў Мінскай вобласці Дзяржаўтаінспекцыя будзе патруляваць на транспартных сродках без колераграфічных элементаў, паведамляе Упраўленне ДАІ па Міншчыне. Запланавана, што будзе працаваць 9 патрулёў. Увага будзе сканцэнтраваная на мотацыклістаў. Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці актыўна практыкуе негалосны кантроль за выкананнем ПДР сярод кіроўцаў (нясенне службы на стандартным аўтамабілі без колераграфічных элементаў).
Праваабаронцу незарэгістраванага цэнтру «Вясна» Алеся Капуцкага затрымалі. Алеся Капуцкага затрымалі супрацоўнікі міліцыі на працоўным месцы ў Маладзечне.
У Таліне адбываецца юніёрскі чэмпіянат па лёгкай атлетыцы. У ім удзельнічае ашмянка Карына Несцерава. Несцерава выступае ў жаночай эстафеце 4х100м. Разам з ёй бягуць Аляксандра Кавалёва, Карына Кавалькова і Ганна Мядоўская. Несцерава адзіная з каманды, у якой ёсць асабісты рэкорд — 11,88. Несцярава таксама будзе бяжаць і стомятроўку.
Да праваабаронцы Алеся Дзяргачова прыйшлі сілавікі, паведамляе незарэгістраваны праваабарончы цэнтр «Вясна». Алесь Дзяргачоў — праваабаронца са Смаргоні. Цяпер у яго адбываецца ператрус. Сёння па ўсёй Беларусі праходзяць затрыманні і ператрусы ў праваабарончых і грамадскіх арганізацыях. Дзяргачоў стаў першым праваабаронцам і актывістам з нашага рэгіёна, да каго сёння прыйшлі сілавікі з ператрусам.
Пракурор Мінскай вобласці наведаў шэраг гаспадарак Вілейскага і Мядзельскага раёнаў, паведамляе прэс-служба Генеральнай пракуратуры. Пракурор Мінскай вобласці Юры Шчацько наведаў шэраг гаспадарчых аб'ектаў у Вілейскім і Мядзельскім раёнах. На аб'ектаў ААТ «Алая заря» Вілейскага раёна выяўлены факты парушэння санітарнага стану малочна-таварных ферм і комплексаў, несвоечасовага аказання ветэрынарнай дапамогі жывёлам, уліку пагалоўя, незабеспячэння заатэхнічных і ветэрынарных нормаў пры ўтрыманні і вырошчванні жывёлы. У...
У Маладзечне асудзілі мужчыну за забойства знаёмага, паведамляе прэс-служба Мінскага абласнога суда. 12 ліпеня суд Маладзечанскага раёна разглядзеў справу ў адносінах да 36-гадовага мужчыны, якога абвінавачвалі па частцы 1 артыкула 139 «Забойства». Мужчына раней судзімы не быў. Па матэрыялах справы, абвінавачваемы падчас здарэння знаходзіўся ў кватэры свайго знаёмага ў Маладзечне. Паміж імі ўзнік канфлікт. Абвінавачваемы дастаў з кішэні складаны нож: тройчы...
У Астраўцы 10-гадовая дзяўчына звалілася на казырок шматпавярхоўкі, яе ратавалі пажарныя, паведамляе прэс-служба МНС. 12 ліпеня каля 17 гадзін у цэнтр аператыўнага ўпраўлення Астравецкага аддзела МНС патэлефанавала дзяўчынка. Яна паведаміла, што знаходзіцца на балконным казырку і не можа самастойна адтуль выбрацца. Выратавальнікі знайшлі дзяўчыну на казырку дома на сёмым паверсе. Да яе спусціўся выратавальнік, надзеў на яе выратавальныя рамяні, а затым...
Аб гэтым паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка па Гродзенскай вобласці Алену Місюкевіч. У адным з гандлёвых аб'ектаў у Смаргоні мужчына купіў бензапілу «з рук». За яе заплаціў 600 рублёў. Прадавец расказаў, што бензапіла ад нямецкага брэнда STIHL, на тавары быў лагатып гэтай фірмы. Электраінструмент не быў упакаваны ў каробку і да яго не прыкладалася ніякіх...

СТУЖКА