Настасся Уткіна

Настасся Уткіна
1851 POSTS 0 COMMENTS
Цяпер, каб проста наведаць магілы сваякоў, давядзецца заплаціць 2 рублі 55 капеек, а калі вы ІП і збіраецеся ставіць помнік, заезд на могілкі будзе каштаваць ажно 51 рубель. Гэтае рашэнне Вілейскі райвыканкам прыняў 28 чэрвеня. Пару дзён таму адпаведная абвестка з’явілася на ўездзе на могілкі. Каб трапіць на тэрыторыю могілак, спачатку трэба заплаціць. Больш за ўсё новаўвядзенню абурыліся арганізацыі, якія займаюцца...
На гэтым тыдні ў Астраўцы пройдзе міні-футбольны турнір. Кубак Астравецкага раёна па футболе правядуць 21 ліпеня 2019 года на базе АСК «Стадыён». Прыезд і рэгістрацыя каманд да 9-30. Адкрыццё і правядзенне спаборніцтваў: 10-00. Для ўдзелу ў Кубку Астравецкага раёна па футболе, дапускаюцца каманды, якія прадстаўляюць калектывы фізічнай культуры сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў, прадпрыемстваў, арганізацый Астравецкага раёна, зборныя каманд. Склад каманды: 8 чалавек +...
Інцыдэнт адбыўся ў ноч з суботы на нядзелю. Прыкладна ў 2.10 на другім кіламетры аўтадарогі Лоша-Рымуні Астравецкага раёна 20-гадовы жыхар пасёлка Гудагай, кіруючы аўтамабілем «Опель Вектра», на закругленні дарогі направа не справіўся з кіраваннем, з'ехаў у левы па ходзе руху кювет і перакуліўся. – Як мяркуюць, кіроўца рамянём бяспекі прышпілены не быў. Яго 19-гадовы прыяцель знаходзіўся на пасажырскім сядзенні быў прышпілены...
ФК «Маладзечна» заваяваў буйную перамогу ў суботу, а «Андэрдог» прайграў лідару Другой лігі. Гэтыя і іншыя вынікі футбольных выхадных для каманд Павілля! Першая ліга «Граніт» 3:1 «Смаргонь» Смаргонцы зноў атрымалі паразу, на гэты раз — 3:1 ад «Граніта». У першым тайме каманды гулялі ў роўны футбол, але ўжо ў другім за «Граніт» адзначыліся Яўген Бобрук і Іван Верас. Іх галы сталі дадаткам...
«Рэгіянальная газета» паразмаўляла з людьзмі пра тое, чым варта займацца на пенсіі. Вольга Сабалеўская, настаўніца: – Я дапамагала б з унукамі сваім дзецям. Ведаю на сваім досведзе, што гэта трэба і важна. І, нарэшце, адпачынак і жыццё ў вёсцы. Мы з мужам гэтага вельмі хочам. Хочацца паказаць і самаразвіццё, у любым узросце аб гэтым не варта забываць! Арцём Міцкевіч, ахоўнік: – Я хацеў...
Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў наведаў Астравец з рабочым візітам. – Усе аб'екты, уключаныя ў інвестпраграму гэтага года, павінны быць здадзены ў тэрмін, выкананне гэтай задачы не абмяркоўваецца, – сказаў 9 ліпеня старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў на працоўнай нарадзе, прысвечанай будаўніцтву аб'ектаў сацыяльнай інфраструктуры ў Астраўцы. Краўцоў разам з іншымі чыноўнікамі наведаў цэнтральную раённую бальніцу. Яны ацанілі ступень гатоўнасці медыцынскага...
Самалёт Belavia ў Жулянах вылецеў з узлётна-пасадачнай паласы ў поле. Пілот паспеў затармазіць, каб не заехаць у агароджы. Але ліхтары на полі ўсё-такі крыху памялі», — напісала пасажырка самалёта Kasia Syramalot. У аэрапорце «Кіеў» імя Ігара Сікорскага Tut.by паведамілі, што рэйс B2847 з Мінска павінен быў прызямліцца а 23.40. Пры пасадцы Boeing 737-300 выкаціўся за межы ўзлётна-пасадачнай паласы прыблізна на 100...
Шарлота Паэглітэ нарадзілася ў Рызе (Латвія). Яе бацька латыш, а мама беларуска. Дзяўчына пераехала разам з бацькамі на радзіму маці, сям’я засталася жыць на Смаргоншчыне. У спорт Шарлота прыйшла ў дзяцінстве. Па яе словах, гэта было вельмі даўно, хоць дзяўчыне споўнілася толькі 20 год. Усё жыццё займалася лёгкай атлетыкай Паэглітэ займалася рознымі відамі лёгкай атлетыкі: спрынт, скачкі ў даўжыню і вышыню....
Чарговы футбольны тур для каманд Павілля. Першая ліга 13 ліпеня а 18:00. Лунінец, стадыён «Палессе» ФК «Смаргонь» згуляе з «Гранітам» у 14-м туры чэмпіянату Першай лігі. У мінулым туры смаргонская каманда прайграла лідару турнірнай табліцы з мінімальнай перавагай у ліку. Цяпер смаргонцы займаюць перадапошняе месца ў чэмпіянаце і знаходзяцца ў пошуках другой перамогі ў сезоне. «Граніт» з Мекашевічаў знаходзіцца на 12-м радку. Другая...
За апошні месяц у міліцэйскіх аператыўных зводках Маладзечанскага РАУС зафіксаваныя як мінімум тры крадзяжы ровараў. Начальнік Маладзечанскага РАУС Вадзім Прыгара адзначыў, што аматараў лёгкай нажывы нічога не спыняе. У большасці выпадкаў злачынцы карыстаюцца нядбайнасцю ўладальнікаў ровараў. Адзіны спосаб зберагчы маёмасць – не пакідаць яго без нагляду. Замкамі-трасамі карыстацца толькі ў тых выпадках, калі гаспадар адлучваецца днём на кароткі прамежак часу ў...

СТУЖКА