Настасся Уткіна

Настасся Уткіна
1397 POSTS 0 COMMENTS
Пажар адбыўся 6 красавіка ў вёсцы Завельцы. Паведамленне аб здарэнні ў Астравецкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях паступіла ў 17:51 ад жыхара вёскі. Ён вяртаўся дадому пасля працы і ўбачыў, што на суседнім участку гарыць лазня. Будынак ужо спрабавалі тушыць вяскоўцы. Аднак справіцца з агнём удалося толькі тады, калі на месцы прыбылі пажарныя разлікі. Высветлілася, што жыхарка Завельцаў папрасіла двух мужчын...
Рэйтынг няздачы ў 50% для аўташкол лічыцца добрым, у некаторых ён даходзіць да 90%. Пра гэта паведаміла БелТА са спасылкай на «СБ. Беларусь сегодня», якая паразмаўляла з начальнікам аддзялення галоўнага ўпраўлення ДАІ МУС Станіславам Салаўём. Свой рэйтынг няздачы, па словах Станіслава Салаўя, маюць усе аўташколы. — У некаторых ён складае 50%. Гэта лічыцца добрым вынікам. А ёсць тыя, у каго адсотак...
Група беларускіх энтузіястаў распрацавала вэб-дадатак «Вирус.Бел». Аб гэтым паведамляе dev.by. Сэрвіс збірае дадзеныя аб самаадчуванні і сацыяльнай актыўнасці беларусаў у розных гарадах. На падставе дадзеных фармуецца рэйтынг актыўнасці карыстальнікаў на працягу дня ва ўмовах распаўсюджвання каранавіруса. — Два тыдні таму мы паглядзелі на сітуацыю ў краіне і вырашылі зрабіць сэрвіс, які дапаможа цывілізавана вымяраць стан здароўя і ўзровень сацыяльнай актыўнасці беларусаў....
У Ашмянах мужчыне далі 6 гадоў турмы за збіццё маці. Аб гэтым паведамляе osh.by са спасылкай на намесніка пракурора Ашмянскага раёна Святлану Малец. 34-гадовы мужчына пражываў з маці. У яго не было сваёй сям'і, ён працаваў. Яго паразуменне з маці грунтавалася на сумесным інтарэсе — злоўжыванне спіртнымі напоямі. П'янкі нярэдка перарасталі ў славесныя сваркі. Як сведчаць сваякі і суседзі, п'яны мужчына...
У Мінскім раёне ў выніку сутыкнення з грузавіком загінуў кіроўца легкавушкі, паведамляе прэс-служба МУС. Сёння каля 13 гадзін на аўтадарозе Р28 Мінск—Маладзечна—Нарач паблізу вёскі Шчарбіны 72-гадовы кіроўца «Таёты» выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з грузавіком «МАЗ». https://www.youtube.com/watch?v=zuUo5m_9xNw&feature=youtu.be У выніку ДТЗ кіроўцу легкавога аўто даставілі ў бальніцу, але ад цяжкіх траўмаў ён неўзабаве загінуў. Яго жонка не пацярпела, роўна як і...
«Рэгіянальная газета» вырашыла паглядзець на сайце дзяржзакупак, што цэнтральныя раённыя бальніцы рэгіёну закуплялі ад 1 сакавіка да 5 красавіка 2020 года. Інфаграфіка Зоі Хруцкай. Мы раздзялілі ўсе закупкі на пяць катэгорый:  харчаванне;  дэзінфекцыя;  абарончыя сродкі (рэспіратары, маскі, пальчаткі, халаты і г.д.);  тэхнічнае абслугоўванне, рамонт і паслугі па выкананню працы;  медыцынскія матэрыялы (рэагенты, інструменты, прыборы). Дэзінфекцыю і абарончыя сродкі мы вынеслі ў асобныя...
У нядзелю, 5 красавіка, у аграгарадку Кемелішкі гарэла лазня. Паведамленне аб пажары ў Астравецкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях паступіла ў 11:58 ад суседкі пацярпелых. Жанчына выйшла на вуліцу, убачыла дым над будынкам — тут жа патэлефанавала выратавальнікам і распавяла аб тым, што здарылася гаспадарам. Адкрытага полымя на лазні не было — і галава сям'і паспрабаваў патушыць агонь з дапамогай шланга....
Суполка «Навіны Вілейкі і Вілейшчыны» запусціла флэшмоб «Я нашу маску». Запрашаюць рабіць фотаздымкі ў масках і размяшчаць у сацыяльных сетках з хэштэгамі #янашумаску #яношумаску #янашумаскувілейка #яношумаскувилейка.    
5 красавіка а 00:07 ахоўнік паведаміў у службу 101 аб задымленні ў кампрэсарнай на тэрыторыі вытворчага прадпрыемства па вуліцы Якуба Коласа ў Смаргоні. Да месца выкліку неадкладна накіравалі разлікі выратавальнікаў. Узгаранне адбылося ў памяшканні з трыма шрубавымі кампрэсарамі са шчытамі кіравання. Абсталяванне прызначана для падачы сціснутага паветра ў лінію расфасоўкі прадукцыі. Байцы МНС ліквідавалі ўзгаранне і не далі полымю выйсці...
Міністэрства аховы здарoўя апублікавала новыя дадзеныя па каранавіруснай інфекцыі ў Беларусі. Па стане на 5 красавіка на стацыянарным лячэнні з каранавіруснай інфекцыяй знаходзяцца 502 пацыенты. У большай часткі пацыентаў захворванне працякае ў лёгкай ці сярэдняй форме. Пасля праходжання лячэння паправіліся 52 чалавекі. Міністэрства аховы пацвердзіла 8 выпадкаў смерці пацыентаў. Такім чынам, у Беларусі колькасць заражаных ад фіксацыі першага хворага на каранавірус вырасла да...

СТУЖКА