Настасся Уткіна

Настасся Уткіна
1848 POSTS 0 COMMENTS
У Маладзечне асудзілі на 10 сутак настаўніцу рускай мовы і літаратуры Алесю Шацёр і яе мужа Дзмітрыя. 10 лістапада ў судзе Маладзечанскага раёна асудзілі на 10 сутак Алесю і Дзмітрыя Шацёр. Чытачы паведамілі, што сям'ю затрымалі 8 лістапада ў Мінску, а да аўторка яны знаходзіліся ў ізалятары часовага ўтрымання ў Жодзіне.
Пракуратура Маладзечанскага раёна накіравала ў суд справу аб супраціўленні супрацоўніку органаў унутраных спраў і вайскоўцу. Аб гэтым паведамляе прэс-служба Генеральнай пракуратуры Беларусі. У супраціўленні абвінавачваюць 35-гадовага жыхара Маладзечна. Пракуратура не называе імя, але пакінула ў прэс-рэлізе толькі адну літару «Р». Згодна з матэрыяламі справы, 10 жніўня 2020 года каля 20 гадзін на адной з цэнтральных вуліц у Маладзечне мужчына аказаў супраціўленне...
Галоўны доктар раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Павел Сарока паведаміў psl.by, што на Валожыншчыне ёсць выпадкі COVID-19. Сарока адзначыў, што эпідэміялагічная сітуацыя ў Валожынскім раёне стабільная. Ад 1 верасня па 20 кастрычніка ў раёне зафіксаваны 455 пацверджаных выпадкаў захворвання. У спісе кантактаў першага ўзроўню – 1270 чалавек.
Днём у «Белпошты» адбыўся тэхнічны збой, аддзялення па ўсёй краіне не абслугоўвалі кліентаў. Сайт «Белпошты» таксама не працаваў. У прэс-службе аператара паштовай сувязі паведамілі, што прычына збою — праблемы з серверам. На 17.30 работа ўсіх аддзяленняў і кантакт-цэнтра была адноўлена.
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей наведае Маладзечна, паведамляе БелТА. Макей правядзе прыём грамадзян у Маладзечанскім райвыканкаме. Вядома, што гэта адбудзецца 19 лістапада. 27 лістапада ў Мядзельскім райвыканкаме на сустрэчу з грамадзянамі прыедзе міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык.
30 кастрычніка ў сеціве з'явілася пастанова ад Міністэрства аховы здароўя па новых патрабаваннях да санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў у перыяд пандэміі COVID-19. Санітарна-супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы вызначаюцца ў комплексных планах. Іх зацвярджаюць выканаўчыя і распарадчыя органы. Напрыклад, Міністэрства аховы здароўя піша, што трэба выключыць правядзенне рэкламных і іншых акцый (у тым ліку з дэманстрацыяй рэкламуемых тавараў, дэгустацый), правядзенне якіх абмежавана памяшканнем і кароткім прамежкам часу...
«Рэгіянальная газета» публікуе стэнаграму прафілактычнай гутаркі маладзечанкі Паліны Ганецкай і начальніка Маладзечанскага РАУС Вадзіма Прыгары. Гутарка адбылася 2 кастрычніка. Пару тыдняў таму Паліну Ганецкую выклікалі ў аддзяленне маладзечанскай міліцыі. Там у яе адбылася размова з начальнікам аддзела правапарадку і прафілактыкі Маладзечанскага РАУС Яраславам Туровічам. Пасля гадзіннай размовы з Туровічам Ганецкую адвялі для складання пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях да інспектара па...
Увечары 2 лістапада кіроўца збіў мужчыну на пешаходным пераходзе ў Маладзечне. Аб гэтым «Рэгіянальнай газеце» паведаміла інспектар па адміністрацыйнай практыцы АДАІ Маладзечна Дыяна Галуза. Кіроўца «Мазды» ехаў па вуліцы Валынцы, спыніўся прапусціць на пешаходным пераходзе людзей. Згодна з пратаколам апытання, кіроўца адзначыў, што дрэнна бачыў з-за святла фар іншых аўтамабіляў. Калі спадарожныя аўто пачалі ехаць, то кіроўца «Мазды» таксама паехаў, і...
У Маладзечанскім дзяржаўным політэхнічным каледжы навучэнцаў знаёмяць з тлумачэннем за подпісам міністра адукацыі Ігара Карпенкі: пропускі заняткаў з-за адміністрацыйнага арышта з'яўляюцца няўважлівай прычынай. Адзін з навучэнцаў на ўмовах ананімнасці паказаў, як выглядаюць гэтыя паперы. У дакуменце за подпісам міністра адукацыі Ігара Карпенкі сказана, што пропускі заняткаў з боку навучэнцаў і студэнтаў з-за адбыцця адміністрацыйнага арышту не з'яўляюцца ўважлівай прычынай адсутнасці. Навучэнцам далі...
Дэпутаты ніжняй палаты парламента працягваюць працу над змяненнем кодэкса аб адміністрацыйнай адказнасці. З профільнага дзяржоргана, меркаванне якога ўлічваецца пры прыняцці рашэння, у рэдакцыю TUT.BY паступіў праект Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, у якім прапануюць зрабіць больш жорсткім пакаранне за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, непадпарадкаванні законным патрабаванням службовай асобы пры выкананні. Па гэтых артыкулах за апошнія два месяцы былі затрыманыя і прыцягнутыя...

СТУЖКА