Зоя Хруцкая

Зоя Хруцкая
3172 POSTS 0 COMMENTS
Намеснік галоўнага рэдактара
Падрабязнасці паведамляе tut.by. 27 кастрычніка будзе воблачна з праясненнямі, ноччу і раніцай слабы туман. Мінімальная тэмпература ноччу +4…10 °С, максімальная днём +11…17 °С. 28 кастрычніка пераважна без ападкаў. Вецер умераны. Тэмператур ноччу +3…10 °С, днём +10…17 °С. 29 кастрычніка ціск пачне падаць, у асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература ноччу +3…9 °С, днём +10…16 °С.
Карэспандэнты «Рэгіянальнай газеты» прайшлі гандлёвыя пункты ў межах гандлёвых цэнтраў «Модуль» і «Тройка». На «Тройцы» працуюць цырульні на 1 і 4 паверсе, трэнажорны зал. На трэцім паверсе – мэблевыя крамы, некаторыя з адзеннем. Большасць павільёнаў з адзеннем на другім і трэцім паверсе не працуюць. Крамы на першым паверсе працуюць, акрамя лаўкі па рамонце ключоў. На другім паверсе «Модуля» мы налічылі, што...
20-гадовая маладзечанка Крысціна праз шмат тыдняў дрыжачым голасам расказвае пра сваё затрыманне 10 жніўня, і ўвесь час нашай размовы здзірае стразы з манікюру. Дзяўчыну асудзілі за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і непадпарадкаванне службовай асобе. Пра тое, што з ёй адбылося ў першыя дні пасля выбараў і як гэта гісторыя працягвае назаляць, яна падзялілася з чытачамі «Рэгіянальнай газеты»: – 9 жніўня...
Сярод затрыманых 9 жніўня ў Маладзечне быў Дзяніс Краўчонак. Ён цяпер жыве ў Мінску, але родны горад – Маладзечна. Тут жывуць яго сястра і брат. Час ад часу мужчына прыязджае сюды на выхадныя. Яго затрымалі прыкладна ў 23:30. Дзяніс падзяліўся сваёй гісторыяй затрымання з чытачамі «РГ»: – Я ішоў па Вялікім Гасцінцы, быў каля былой крамы «Елгава». Ішоў у бок крамы...
Чатыры аўтамабілі бальніцам Міншчыны перадала адна з аўтамабільных кампаній. Па машыне атрымалі Маладзечанская, Салігоская, Барысаўская цэнтральныя раённыя бальніцы і Мінская цэнтральная раённая клінічная бальніца. Кожны з чатырох красовераў плануюць выкарыстоўваць для выездаў да тых пацыентаў, якія знаходзяцца на самаізаляцыі. Медыцынскія работнікі змогуць аператыўна ўзяць матэрыял для лабараторнага даследавання, рабіць медыцынскае назіранне. Гэта дазволіць разгрузіць транспарт хуткай дапамогі, не выкарыстоўваць яго для...
Еўрапейскія краіны стрэлкі гадзіннікаў перавядуць на адну гадзіну назад. Розніца ў часе з Вільняй, Рыгай, Талінам і Кіевам будзе складаць гадзіну. З Варшавай, Берлінам, Парыжам — дзве гадзіны. Напрыклад, у Брэсце будзе 20-я гадзіна вечара, а ў Цярэспалі — 18:00. Зменіцца расклад руху транспарту за мяжу, але падчас пандэміі каранавіруса і амаль закрытых межаў гэта не актуальна. Беларусь і Расія доўгі час...
Падпалкоўнік ўнутраных войскаў на пенсіі атрымлівае каля тысячы рублёў, а былы падпалкоўнік міліцыі – 700 рублёў. Глядзім, якія пенсіі ў былых сілавікоў і дзяржслужачых. Са жніўня гэтага года сярэдні памер месячных пенсій– 458 рублёў, сярэдні памер пенсій, назначаных па ўзросце – 473,8 рубля. У былых чыноўнікаў і сілавікоў пенсіі вызначаюцца па-іншаму і часцей за ўсё аказваюцца больш гэтых лічбаў, піша...
На 53-гадовага замежніка выйшлі аператыўнікі пасля атрымання інфармацыі аб яго дачынення да незаконнага абароту зброі. Пры сілавой падтрымцы АМАП мужчыну затрымалі 16 кастрычніка. На яго працы і па месцы жыхарства міліцыянеры знайшлі некалькі карабінаў, вінтовак і стрэльбаў, а таксама больш за 1500 патронаў рознага калібру. Зброя захоўвалася без адпаведных дакументаў. Вядома, што падазраваны прыехаў у Беларусь каля 20 гадоў таму і...
мінулую суботу Лукашэнка сустрэўся з палітвязнямі ў СІЗА КДБ. Па звестках яго прэс-службы, з імі ён абмяркоўваў новую Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Мы спыталіся ў маладзечанцаў, што б яны хацелі бачыць у новай Канстытуцыі нашай краіны. Відэа: Рэйні. https://youtu.be/s_BWa-fI3tY
Пажар здарыўся днём 16 кастрычніка ў вёсцы Вытрапаўшчына Маладзечанскага раёна. У МНС звярнулася па дапамогу жанчына, калі пачула пах дыму. Пажар здарыўся ў цагляным доме, у той частцы, дзе жыве 59-гадовы беспрацоўны мужчына. Домам валодаюць двое ўласнікаў. У доме былі ўсталяваныя два пажарныя апавяшчальнікі. Але яны не спрацавалі, таму што не працавалі элементы сілкавання. З-за пажару пашкоджаныя пасцельныя прыналежнасці, столя, закураныя сцены...

СТУЖКА