Аляксандра Парахня

Аляксандра Парахня
228 ПАВЕДАМЛЕННЯЎ 0 КАМЕНТАР(ОЎ)
А колькі часу праводзіце ў сацсетках вы?Крыніца дадзеных: Gemius SA, люты 2017, Беларусь.
Узімку наш арганізм як ніколі патрабуе дадатковай падтрымкі. Не хочаце хварэць? Тады падмацуйце свой арганізм. Зрабіць гэта можна і без лекаў, і без экзатычнай садавіны. Наша інфаграфіка дапаможа вам зарыентавацца, што карыснага хаваюць у сабе прадукты, і якім чынам уплываюць на імунітэт.
Для інфаграфікі ўзятыя наступныя паслугі цырульняў: класічная мужчынская стрыжка без мыцця галавы, мадэльная жаночая стрыжка на валасах сярэдняй даўжыні (ад 20 см) без мыцця галавы, аднатонная афарбоўка валасоў сярэдняй даўжыні, кошт фарбы уключаны ў кошт паслугі, а таксама прычоска з распушчанымі локанамі для нявесты з замацаваннем фаты на валасах сярэдняй даўжыні.
Традыцыйна пасля навагодніх застолляў у кожнай кватэры застаюцца горы смецця: ад рэшткаў недаедзеных страў да разбітых елачных цацак.Як пазбавіцца ад непатрэбных рэчаў і пры гэтым нанесці найменшую шкоду навакольнаму асяроддзю? Спецыялісты Цэнтра экалагічных рашэнняў падказваюць, як правільна сэгрэгаваць смецце пасля навагодніх застолляў.
Новы год – традыцыйны час для абяцанняў самому сабе. Новы год мы асацыюем з новым жыццём, дзе мы абавязкова будзем лепшыя і прыгажэйшыя. Прызнайцеся, вы таксама планавалі пачаць бегаць зранку ці адмовіцца ад салодкага пасля 18 вечара?Брытанская агенцыя па даследаванні рынка ComRes задавала еўрапейцам пытанне: што вы абяцаеце самому сабе перад навагоднімі святамі? Вынікі апытання вы можаце пабачыць у інфаграфіцы....
Ламаеце галаву над навагоднімі падарункамі? “Рэгіянальная газета” дапаможа!Для таго, каб штогадовы пошук падарункаў на святы не ператварыўся для вас у галаўны боль, прапануем нашую фірмовую падказку. Проста думайце пра канкрэтнага чалавека і адказвайце на пытанні, пакуль стрэлкі не давядуць вас да заветнага падарунка. Спадзяемся, што нашыя ідэі палегчаць вашыя штогадовыя перадсвяточныя клопаты. Добрых падарункаў!
Свята прымеркаванае да 135-годдзя ад нараджэння Янкі Купалы.
Лячыць нашых чацвераногіх сяброў, а тым больш даглядаць за статкам буйной рагатай жывёлы – справа не з лёгкіх. Колькі ж зарабляюць такія спецыялісты і ці атрымліваецца на гэтыя грошы ўтрымліваць сям’ю?Пра гэта “Рэгіянальнай газеце” распавёў Віталь, ветэрынарны фельчар з Маладзечанскага раёна. “Часам пад маім наглядам 1500 жывёл” Віталь працуе ўжо амаль чатыры гады. Ён даглядае за буйной рагатай жывёлай – дойнымі...
Сёлета Вілейка будзе вучыцца па-новаму весці падлік энергарэсурсаў і больш асэнсавана іх выкарыстоўваць. Дзяржаўныя ўстановы горада прымуць удзел у праекце па экалагічным кіраванні.У ім удзельнічаюць тры беларускія гарады: Вілейка, Чавусы Магі­лёў­скай вобласці і Ветка Гомельскай. Праект рэалізуецца грамадскай арганізацыяй “Жывое партнёрства” разам з выканкамамі і грамадскімі арганізацыямі трох раёнаў. Гэта адна з 23 беларускіх ініцыятыў, якія атрымалі фінансаванне дзякуючы Праграме...
Больш за 2 500 літраў смецця вывезлі на гэтых выхадных з Сарачанскіх азёраў, што на Астравеччыне. 22 красавіка тут прайшла акцыя прыборкі ў межах міжнароднага руху “Зробім!”.Акцыя ў дзень Зямлі тут становіцца ўжо традыцыйнай. Другі год запар прыборку на тэрыторыі Сарачанскіх азёраў ладзіць Аляксандр Дарашэвіч, які разам з сям’ёй тры гады таму пераехаў з Мінска на Астравеччыну, у вёску...

СТУЖКА