Аляксандра Парахня

Аляксандра Парахня
228 ПАВЕДАМЛЕННЯЎ 0 КАМЕНТАР(ОЎ)
З кім з нас не было такога: ідзеш па парку ці лесе, ці ўздоўж ракі – так прыгожа і хораша! Толькі вось смецце пад нагамі псуе ўсю гармонію. Здаецца, і прыбраць яго не складана, але ж аднаму такую тэрыторыю не ахапіць.Менавіта для тых, каму смецце рэжа вока ў горадзе і па-за яго межамі, і былі прыдуманыя акцыі ў межах...
Прыехаць на выхадныя да бацькоў і вяртацца назад з торбамі, напакаванымі катлетамі, закаткамі і салодкім, – маршрут, знаёмы кожнаму беларускаму студэнту.І бюджэтнікам, і платнікам, якія не маюць падпрацоўкі, амаль немагчыма пражыць у іншым горадзе без дапамогі бацькоў. Але калі стыпендыя ёсць, то як размеркаваць яе, калі загадзя ведаеш, што і на палову патрэбнага не хопіць? Сваім досведам у гэтай справе...
Вясна для хрысціян пачынаецца шэрагам важных святаў: гэта і Вербніца, і Вялікдзень, і Радаўніца. Кожны з гэтых дзён мае свае шматвяковыя традыцыі. Атрыбуты святаў у сваю чаргу крыху змяняюцца.Цяпер на Вербніцу мы бяром у храм не толькі галінкі вярбы, але і прымацоўваем да іх яркія штучныя кветкі – для прыгажосці. На Радаўніцу не толькі прыбіраем магілы родных, але і...
Пытанне будучага суседства Літвы з беларускай АЭС нашы заходнія суседзі абмяркоўваюць столькі ж, колькі ідзе будаўніцтва. ле апошнім часам чуваць усё больш крытыкі ў бок Лінаса Лінкявічуса, міністра замежных спраў Літвы, за пасіўнасць у гэтай дыскусіі. Ці сапраўды суседства АЭС перастае хваляваць літоўцаў? І чаму сітуацыю вакол Астраўца называюць самым вялікім за 27 гадоў незалежнасці паражэннем Літвы ў замежнай палітыцы? Спецыяльна для...
Экалагічная канцэпцыя “нуль адходаў” (англ. – zero waste) набірае папулярнасць ва ўсім свеце, у тым ліку ў Беларусі. Вядома, што сучасны чалавек не зможа паўнавартасна жыць, увогуле не пакідаючы пасля сябе смецця. Але ж паменшыць яго колькасць – у нашых сілах.Як гэта зрабіць без кардынальных пераменаў у паўсядзённым жыцці, “Рэгіянальнай газеце” расказала Марыя Сума, супрацоўніца праграмы па экалагічна сяброўскім...
Упершыню ў серыі падобных акцый да пратэстантаў выйшаў прадстаўнік улады. Гэта старшыня Маладзечанскага райвыканкама Аляксандр Яхнавец.Ён папярэдзіў, што мітынг несанкцыянаваны, і запрасіў дэлегатаў незадаволеных прайсці з пытаннямі ў райвыканкам. Маладзечанскія праваабаронцы ацанілі колькасць удзельнікаў на Цэнтральнай плошчы ў Маладзечне ў 500-600 чалавек. Падчас шэсця па вуліцы Прытыцкага іх стала болей, каля тысячы. Маладзечанка Святлана сказала, што на прадпрыемствах пагражалі, што звольняць...
Ужо больш за тыдзень пад Мінскам, у лясным масіве Курапаты, стаіць невялікі намётавы гарадок. Такім чынам неабыякавыя беларусы выказваюць пратэст супраць пабудовы офіснага будынка, які можа вырасці на месцы масавых пахаванняў.Забудоўшчык сцвярджае, што тэрыторыя будаўніцтва ўжо не з’яўляецца ахоўнай. Праціўнікі новай пабудовы з гэтым не згодныя: шматлікія дакументы і карты гавораць аб адваротным. Намётавы гарадок становіцца асабліва людным на выхадныя...

Ці не кожны з нас быў сведкам падобнай сцэны ў краме: дзіця, што ўчапілася жалезнай хваткай у цацку або нешта салодкае, і мама, якая ў каторы раз вырашае, як правільна паводзіць сябе ў такой сітуацыі. Ігнараваць або не псаваць сабе нервы і купіць? Правесці тлумачальную размову з дзіцем? Сказаць, што няма грошай? А можа, паабяцаць купіць у наступны раз?

Сам сабе начальнік, работнік і пенсійны фонд – так можна сказаць пра фрылансераў, прыватных спецыялістаў, якія адначасова выконваюць замовы ад розных кліентаў.Часта фрылансерамі становяцца прадстаўнікі творчых прафесій – фатографы, журналісты, дызайнеры, а таксама праграмісты ці перакладчыкі.  Інтэрнэт дае магчымасць працаваць, не выходзячы з дому. Але пры гэтым такі работнік не мае стабільнага заробку, запісаў у працоўнай кніжцы і часта...
Навіна аб тым, што ў Вілейцы з’явіўся прытулак для бадзяжных жывёл, на слыху ў віляйчан. Напатканая на цэнтральнай плошчы жанчына з дзіцячым вазком паказвае рукой у бок вуліцы Партызанскай: прытулак недзе там, у дварах. Сама яна там не была, але аб прытулку ведае. А вось наступныя два мінакі аб ім не чулі і самі задаюць пытанні. Прытулак пад пра­цоў­най назвай “Хачу...

СТУЖКА