Аддзел інфармацыі

12955 ПАВЕДАМЛЕННЯЎ 0 КАМЕНТАР(ОЎ)

Інструктар-метадыст і трэнер па баскетболе дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Анатоль Яфімаў упэўнены, што баскетбол - гэта гульня разумных людзей, якая прымушае на пляцоўцы жыць, думаць вельмі хутка і прымаць толькі правільныя рашэнні.

У кожную гарадскую кватэру ў пачатку месяца прыходзяць квіткі з аплатай за камунальныя паслугі. У іх пазначаны кошт і за тэхнічнае абслугоўванне і капітальны рамонт. Куды ідуць гэтыя грошы?
З'явілася новае выданне, якое абяцае асвятляць жыццё Нальшчанскага краю.
Кіроўца аўтамабіля "Фольксваген Джэта" памёр ў рэанімацыі ад траўм пасля аварыі, якая здарылася 16 мая ў мястэчку Краснае.Дзяржаўтаінспектар райаддзела міліцыі Дзмітры Стасюлевіч паведаміў нашаму выданню, што ў суботу, 16 мая, каля паловы дзесятай гадзіны вечара ў мястэчку Краснае на аўтадарозе Мінск-Нарач каля чыгуначнага пераезду аўтамабіль "Сатурн Іон" ударыў "Фольксваген Джэту", якая рухалася перад "Сатурнам" і прытармазіла перад пераездам.У выніку...
Старшыня сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва (СВК) "Селеўцы" Уладзімір Карась прыгавораны да пазбаўлення права на працягу аднаго года і шасці месяцаў займаць кіруючыя пасады і да штрафу ў 1 мільён 750 тысяч рублёў за тое, што ў верасні 2007 года скрыў факт гібелі 12 цялят на пажары ў сельгаскааператыве.Прыгавор суда Маладзечанскага раёна 17 мая ўступіў у законную сілу. Следства па справе,...
Накіроўваючыся на абследаванне і лячэнне ў шпіталь інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны імя Пятра Машэрава ў Бараўлянах, я наведаў адміністрацыю Нарачанскага нацыянальнага парку і папрасіў часопісы, буклеты, фотаальбомы пра адзін з найпрыгажэйшых куткоў Беларусі. Маю просьбу задаволілі.
Першая персанальная фотавыстава Сяргея Гулянкова адкрылася ў філіяле гарадской бібліятэкі па вуліцы Будаўнікоў 19 мая. Тут прадстаўленыя здымкі прыроды, жывёл, пораў года. Працаваць будзе да восені.
Новы гісторыка-культурны праект "Скарбы роднай зямлі. Ашмяншчына" рэалізавалі спецыялісты аддзела культуры райвыканкама на мінулым тыдні ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Мінску.Начальнік аддзела Галіна Балінская расказала "РГ", што ў рамках праекта прайшлі выставы літаратуры, работ ашмянскіх мастакоў, дзіцячай прыкладной творчасці. Створаны па ініцыятыве раённых уладаў, праект быў прызваны паказаць багатае гістарычнае мінулае ашмянскай зямлі. Па словах Галіны Балінскай, дэманстрацыя культурнай спадчыны...
На наступным тыдні ў філіяле №1 гарадской бібліятэкі плануецца адкрыццё персанальнай выставы вышыўкі Ларысы Ількевіч.Адметнасцю будзе тое, што, акрамя вышытых карцін, будуць прысутнічаць лялькі з цеста. Гэта і повар, і баба Яга, і парсючок, і маладыя. Будуць прадстаўленыя і вышываныя партрэты. На адным з іх будзе ўнук майстрыхі. Па словах загадчыцы бібліятэкі Галіны Ражко, працаваць выстава будзе ўвесь чэрвень.
Пракуратура 18 мая перадала ў суд справу па абвінавачанні дырэктаркі аднаго з сельскіх Дамоў культуры ў службовым падлогу.Намеснік пракурора раёна Віталь Юрэвіч паведаміў "РГ": жанчына абвінавачваецца ў тым, што ад верасня 2008 года да мая 2009 налічвала зарплату акампаніятару Дома культуры, які насамрэч не працаваў. Грошы фіктыўнага работніка дырэктар пералічвала ў... аддзела культуры райвыканкама як выручку ад быццам бы...

СТУЖКА