Аддзел інфармацыі

Аддзел інфармацыі
13228 ПАВЕДАМЛЕННЯЎ 0 КАМЕНТАР(ОЎ)
Вадзіцель і два пасажыры атрымалі сур'ёзныя траўмы ў дарожна-транспартным здарэнні, якое адбылося 11 чэрвеня на вуліцы Сухая.

Фестываль нацыянальнай песні і паэзіі Маладзечна-2009 адспяваў сёлета за адзін дзень. Фотарэпартаж Яўгена Стэльмаха.

У сераду, 10 чэрвеня, каля 15 гадзін у кватэры аднаго з дамоў на вуліцы Талстога адбыўся выбух. Начальнік райаддзела міліцыі Юры Федарэнка паведаміў "РГ", што ўзарвалася самаробнае выбуховае ўстройства. Яго рыхтаваў сабе на дзень нараджэння 22-гадовы мужчына. "У міліцыю звярнуліся дактары, якія аказвалі маладому чалавеку медыцынскую дапамогу пасля выбуху, - расказвае Юры Федарэнка. - Мужчыну адарвала тры пальцы на левай...
У сераду ў Маладзечне прайшлі выпускныя вечары. Разам са сваімі аднагодкамі 10 чэрвеня выпускны вечар справілі і сябры "Рэгіянальнай газеты" - карэспандэнты моладзевай рэдакцыі "РГ" "Форум".
Больш такой магчымасці ў іх не будзе. Учарашнія вучні цяпер дарослыя людзі. У сераду ў Маладзечне прайшлі выпускныя вечары. ...
Ураджэнец вёскі Зацемень Альковіцкага сельсавета Вілейскага раёна 52-гадовы Віктар П. па прыгаворы Мінскага абласнога суда атрымаў 20 гадоў пазбаўлення волі за злачынствы, якія здзейсніў у Маладзечне і Вілейскім раёне ў студзені 2000 года.
Архітэктар і краязнаўца з Вілейкі Анатоль Капцюг адкрыў сваю школку на старонках "Рэгіянальнай газеты" ў студзені гэтага года.
У сераду сайт vilejka.org займеў новы дызайн.Стваральнікі сайта тлумачаць абнаўленне яго выгляду імкненнем зрабіць гэты раённы рэсурс больш зручным для прагляду навінаў: "...тым самым мы перайшлі на новы этап развіцця" кажуць яны ў паведамленні для карыстальнікаў. Усе змяненні на сайце можна будзе, як гаворыцца ў гэтай абвестцы, пабачыць толькі на працягу года: "Раскрываць іх не будзем..." Над сайтам працавалі 5...
Планаваная на сёлета трэцяя водная міжнародная экспедыцыя па Віліі па слядах графа Тышкевіча з Вілейкі да Вільні пройдзе толькі да беларускай мяжы.Аб гэтым расказаў па тэлефоне карэспандэнту "РГ" кіраўнік яе Міхаіл Петух: - На жаль, ні беларусам не далі сёлета літоўскія візы, ні літоўцам - беларускія. Такая вось "узаемнасць" атрымалася. Але экспедыцыя стартавала. 7 чэрвеня ў 14.00 ад Вілейкі адправіліся 10...
Дваццаць першы раённы турысцкі злёт працоўнай моладзі калектываў фізкультуры, прысвечаны 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопніках, прайшоў 5-7 чэрвеня ля вучэбна-спартыўнай базы "Вілія".

СТУЖКА