Аддзел інфармацыі

Аддзел інфармацыі
13438 ПАВЕДАМЛЕННЯЎ 0 КАМЕНТАР(ОЎ)
На рэспубліканскіх спаборніцтвах па веславанні сярод спартсменаў 1991-1992 гадоў нараджэння, якія прайшлі ў Гомелі 21-23 мая, на байдарцы-адзіночцы на дыстанцыях 500 і 1000 метраў бронзавай прызёркай стала віляйчанка Святлана Шушкевіч.Там жа на рэспубліканскай спартакіядзе ДЮСШ сярод спартсменаў 1993-1994 гадоў нараджэння першае месца на байдарцы-чацвёрцы на дыстанцыі 500 метраў заняў наш Аляксандр Шылько. Ён стаў трэцім у гэтай катэгорыі і...
Аўтамабіль "Опель Вектра" і матацыкл "Ява-350" не размінуліся 25 мая на плошчы Свабоды ў Ракаве.Як расказаў "РГ" начальнік валожынскай дзяржаўтаінспекцыі Іван Грыбоўскі, "Опель", за рулём якога сядзеў супрацоўнік мінскай міліцыі, пры павароце налева не прапусціў матацыкліста, што рухаўся насустрач. У выніку кіроўца "Явы" атрымаў траўмы. Па папярэдніх дадзеных, у яго зламаныя косці таза.
Вілейскі музыкант Андрэй Каўзановіч і яго праект "Dzed" запісалі трэк пад назвай "Плакалі". Песня "Плакалі" даволі паспяхова прайшла ў вядомым беларускім хіт-парадзе інтэрнэт-парталу "Тузін гітоў".

SMS-эксперт

Вашы паведамленні прымаюцца да 10 гадзін раніцы серады на рэдакцыйны нумар +375 (29) 67-68-420 ці на e-mail: regionnews@promedia.by. Вы таксама можаце бясплатна дасылаць СМС з сайта velcom.by, скарыстаўшыся паслугай «адпраўка СМС».
Фестываль-конкурс эстраднай песні "Адна зямля", сузаснавальнікам якога з'яўляецца "Рэгіянальная газета", смаргонцы вярнулі моладзі.

З нажом на сына

Крымінальную справу па артыкуле "Прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання" ўзбудзіла міліцыя 23 мая па факце таго, што 22 мая ў Маладзечне 60-гадовы мужчына нанёс удар нажом у жывот свайму 36-гадоваму сыну.Паводле інфармацыі выканальніка абавязкаў начальніка дзяжурнай часці райаддзела міліцыі Ігара Шупенькі, здарэнне адбылося каля 19 гадзін. Бацька з сынам пасварыліся дома. Пацярпелы атрымаў пранікальнае раненне падстраўнікавай залозы, а падазроны змешчаны...
Міліцыя затрымала мужчыну, які падазраецца ў шэрагу крадзяжоў у вёсках Валожынскага сельсавета. Падазроны - 58-гадовы раней несудзімы зваршчык аднаго з прадпрыемстваў райцэнтра.
Два жыхары Мінска 21 мая каля шасці гадзін раніцы рыбачылі на вадаёме каля вёскі Дзікшняны. 34-гадовы мужчына і 62-гадовы пенсіянер выкарыстоўвалі забароненыя для лоўлі маламерныя жабравыя сеткі. Рыбалка скончылася ўзбуджэннем крымінальнай справы.Справа была ўзбуджаная ў гэты ж дзень па артыкуле "Незаконная дабыча рыбы і іншых водных жывёлін", паведаміў выканальнік абавязкаў начальніка дзяжурнай часці райаддзела міліцыі Ігар Шупенька. Паводле яго...

На могілках каля вёскі Порса ў сераду, 27 мая, пахавалі Віталя Корсака, віляйчаніна, якога ў ноч на 22 мая застрэлілі на Валгаградскім праспекце ў Маскве.

Маладзечанскі рэп-андэграўнд апошнім часам стаў надзвычай актыўным. Добрым пацвярджэннем гэтаму і выхад дэбютнага альбома маладзечанскага рэп-гурта "Не па правілах" пад сімвалічнай назвай "Усё толькі пачынаецца...".

СТУЖКА