Аддзел інфармацыі

Аддзел інфармацыі
14493 POSTS 0 COMMENTS
Дзень адкрытых дзвярэй для выпускнікоў устаноў адукацыі Маладзечанскага раёна ладзіць Следчы камітэт. Мерапрыемства пачнецца а 10 гадзіне 10 снежня. Следчы камітэт месціцца па адрасе: Маладзечна, вуліца Прытыцкага, 23. Ахвотным наведаць дзень адкрытых дзвярэй варта запісацца ў старшага следчага Юрыя Вацлававіча Багушэвіча па тэлефоне: (8-0176) 77-24-31 або звярнуцца ў кабінет 208.
Кабінет трансфузіялагічнай дапамогі Вілейскай ЦРБ запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у Дні донара, які адбудзецца 13 лістапада ад 8.30 да 12.00, па адрасе: Маркава, 27 (будынак паліклінікі, актавая зала, другі паверх). Кроў будзе браць выязная брыгада РНПЦ трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій з Мінска на бязвыплатнай аснове. Папярэдні запіс праводзяць кабінетам трансфузіялагічнай дапамогі штодня ад 8.00 да 16.00 акрамя суботы, нядзелі і...
Здарэнне адбылося каля 06.50 гадзін 14 верасня. 35-гадовы кіроўца на «Пежо 407» рухаўся па Вялікім Гасцінцы ў накірунку Мінска. На скрыжаванні з вуліцай  Гарадокская ён сутыкнуўся з «Кіа Сепхія». За рулём «Кіа Сепхія» быў 57-гадовы кіроўца, які выконваў левы разварот. У выніку сутыкнення апошняму прычынены цяжкія цялесныя пашкоджанні па прыкмеце: небяспека для жыцця. ДАІ просіць сведак і відавочцаў здарэння звярнуцца ў аддзел ДАІ...
Максіма Шавеля вышуквалі ад пачатку лістапада. 29-гадовы мужчына паехаў на заробкі ў Польшчу. Спачатку ён пастаянна падтрымліваў сувязь са сваякамі. Аднойчы раніцай даслаў маці паведамленне, што хоча прысвяціць жыццё служэнні Богу. А пасля гэтага знік. Пашукова-выратавальны атрад "Анёл Паўночны Захад" паведамляе, што Максіма Шавеля знайшлі. Ён жывы, выйшаў на сувязь са сваякамі. Падрабязнасці абставінаў не разгалошваюцца.
Паміж Маладзечнам і вёскай Крыніца амаль уся дарога застаўленая машынамі, паведамілі нам з месца падзей. Работнікі ДАІ, якія працуюць на месцы, паведамілі карэспандэнту "РГ", што гэта следчы эксперымент. Калі эксперымент скончыцца, работнікі ДАІ не ведаюць. Затор раяць праязджаць праз Выверы. Абноўлена. Па стане на 20:30 рух адкрыты.  
5 лістапада ў Салігорскім дзяржаўным каледжы зладзілі абласны этап рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства «WorldSkills Belarus 2020» па прафесійнай кампетэнцыі «Цагляная кладка». Чатыры гадзіны ўдзельнікі выконвалі каменную кладку памерам 1068x1810х250 мм з рознай па колеры сілікатнай і керамічнай цэглы з укладкай ўнутры канструкцыі двух дэкаратыўных элементаў. У тройку лідараў трапіў навучэнец з Маладзечанскага дзяржаўнага каледжа Сяргей Яфіменка. Ён заняў другое месца.  
Фестываль дакументальнага кіно Watch Docs завітаў у Маладзечна. Ад 22 па 24 лістапада ў Маладзечне пакажуць тры цікавыя дакументалкі. 22 лістапада "Вырасла, пакуль ты спала". Кранальная стужка, якая распавядае пра беларуску Караліну Орсік, якая грае на альце, прымаючы ўдзел у канцэртах па ўсім свеце, але якая заўсёды вяртаецца ў адну вёску на Гродзеншчыне. 23 лістапада "Сустрэча выпускнікоў". Вядомую мастачку не запрасілі на сустрэчу выпускнікоў...
У Смаргоні 6 лістапада адбылося ДТЗ у раёне Усходнім па вуліцы Якуба Коласа. Жанчына на серабрыстым «Опелі» на відэа з месца здарэння кажа, што мужчына на сінім «Рэно» падрэзаў яе, калі яна ехала на зяленае святло. Фота і відэа з месца здарэння даслаў наш чытач Васіль Старавер. Фота і відэа забяспечаныя Васілем Стараверам.
Здарэнне адбылося ўвечары, у нядзелю, 3 лістапада, на аўтадарозу «Мінск-Маладзечна-Нарач» паведаміў карэспандэнту старшы інспектар Маладзечанскай ДАІ Сяргей Бартош. 42-гадовы кіроўца, жыхар сталіцы ехаў на машыне «Мэрсэдэс Бэнц» у накірунку Мінска. Ля паварота на вёску Гранічы ён наехаў на пешахода, што ішоў без флікера. Ад атрыманых траўмаў 26-гадовы жыхар Маладзечаншчыны загінуў на месцы. ДАІ Маладзечна паведамляе, што на мінулым тыдні ў Беларусі загінула...
У суботу, 2 лістапада, у аварыі на Маладзечаншчыне загінуў пешаход. Здарэнне адбылося каля 18.30 у вёсцы Вязавец. 35-гадовы кіроўцана машыне «Мэрсэдэс-Бенц Е200» рухаючыся па шостым кіламетры аўтадарогі Маладзечна-Валожын наехаў на 43-гадовага мужчыну, які пераходзіў праезную частку дарогі злева направа па ходзе руху паблізу пазначанага пешаходнага пераходу, паведамляюць у прэс-службе МУС. У выніку ДТЗ пешаход ад атрымаў цялесныя пашкоджанні і памёр на...

СТУЖКА