Аддзел інфармацыі

15682 POSTS 0 COMMENTS
26 кастрычніка зладзілі 22 конкурс даследчых прац для вучняў Міншчыны. У пераможцах ёсць вучні з нашага рэгіёна. Маладзечаншчына Уладзіслаў Семяняка, вучань 8 класа гімназіі-каледжа з Маладзечна - дыплом другой ступені ў секцыі «Біялогія». Вікторыя Паўлоўская, вучаніца 10 класа Турэц-Баярскай сярэдняй школы - дыплом першай ступені ў секцыі «Геаграфія 21 стагоддзя: Погляд юнага даследчыка». Аліна Кучко, вучаніца 6 класа Красненскай сярэдняй школы - дыплом трэцяй ступені ў...
19-гадовая грамадзянка В'етнама, жыхарка Мінска, стала чарговай ахвярай махляроў ў інтэрнэце. Падзеі развіваліся па стандартнай схеме - пад падставай грашовага пераводу. Дзяўчына ў сацсетцы паведаміла свайму 20-гадоваму знаёмаму рэквізіты банкаўскай аплатнай карты, а таксама неабходныя коды для доступу і пацвярджэння аперацый. Аднак замест залічэння грашовых сродкаў зламыснікі з карт-рахунку скралі 18 000 расійскіх рублёў. Аб спісанні гэтай сумы дзяўчына даведалася...
Як працаваць жанчыне ў службе таксі, як мара дзяўчынкі стаць баявым лётчыкам прывяла да працы ў МНС і як мужчыне працаваць даярам у жаночым калектыве. Аб гэтым гутарылі на другой частцы мерапрыемства «Разбураем гендарныя стэрэатыпы», якую зладзіла 26 кастрычніка Маладзечанская філія Беларускай асацыяцыі журналістаў. https://youtu.be/M1ofc4h_8LY На імпрэзе выступілі інспектар Маладзечанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Ксенія Таратута, таксіст Святлана Набокава і дояр...
На пульт Маладзечанскага аддзела Дэпартамента аховы паступіў сігнал трывогі з супермаркета па Вялікім Гасцінцы, распавяла карэспандэнту афіцыйны прадстаўнік Маладзечанскага РАУС Юлія Крук. На месца выкліку выбылі супрацоўнікі міліцыі. Аказалася, ахоўнік крамы затрымаў 43-гадовага маладзечанца, які спрабаваў пакінуць будынак з неаплочаным таварам - прадуктамі харчавання. Падазраванага праваахоўнікі даставілі ў райаддзел і адвялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Фігурант знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення,...
30 кастрычніка, у сераду, у 19.00, у Маладзечанскім музычным каледжы імя Агінскага правядуць чарговыя заняткі курса Мова нанова. Тэма: «Мы ўадказе за тых, каго прыручылі». Запросяць валанцёраў грамадскага аб'яднання «Шанец на жыццё». Уваход вольны!
У міліцыю Маладзечна звярнулася 34-гадовая мясцовая жыхарка. Жанчына паведаміла, што ад 17 па 24 верасня пры нявысветленых абставінах знік дзіцячы трохколавы ровар. Ровар - з рамай чорна-чырвонага колеру, дахам-капюшонам і ручкай. Ён стаяў у памяшканні для захоўвання калясак і ровараў у інтэрнаце па вуліцы Галіцкага 12-а. Матэрыяльны ўрон гараджанка ацаніла ў 120 рублёў. Цяпер праваахоўнікі высвятляюць, як знік ровар. У сувязі з...
У ноч на 28 кастрычніка 1950 года ва ўрочышчы Красны Беражок расстралялі Расціслава Лапіцкага - арганізатара і кіраўніка антыкамуністычнага падпольнага вучнёўскага руху на Мядзельшчыне і Смаргоншчыне ў 1948—1950 гадах. Ён нарадзіўся ў вёсцы Касута на Вілейшчыне 1 верасня 1928 года ў сям’і святара. У патрыятычным руху быў ад 1944 года. У Мядзеле стварыў нелегальную моладзевую антыкамуністычную арганізацыю. 15 чэрвеня 1950 года ў...
Мяркуецца, аднаго з людзей на полі зацягнула ў сельскагаспадарчую машыну. Выпадак адбыўся сёння каля 16 гадзін. Як патлумачылі на месцы, здарылася траўмаванне сельскагаспадарчай тэхнікай. Пацярпелага забрала хуткая дапамога. Афіцыйныя каментары чытайце пазней.
На афіцыйным сайце Занальнага архіва Маладзечна з'явіліся матэрыялы выстаў. У адным з матэрыялаў, прысвечаным Вілейшчыне ў міжваенны час, ёсць звесткі пра тое, як змяняліся назвы вуліц Вілейкі пасля прыходу саветаў. Прапануем параўнаць некаторыя назвы Старая назва Новая назва Бандурскага Чырвонаармейская Халопаўская Стаханаўская Бернадскага 1 Мая Завулак Гімназіі Маякоўскага Ясная Пушкінская Калеева Чыгуначная Касцюшкі М. Астроўскага 11 Лістапада 17 Верасня 3 Мая Кастрычніцкая Міцкевіча Міцкевіча Орліч-Дрэшэра Чапаева Арлоўская Дзяржынскага Пілсудскага Савецкая Парасянская Планерная Рацкевіча Молакава Садовая Садовая Сянкевіча Чайкоўскага Слабадская Красіна Святаянская Горкага Георгіеўская Вадап'янава Георгіеўская плошча Пляц Волі Завулак Школьны Завулак Маякоўскага Вербавая Інтэрнацыянальная Віленская Сацыялістычная Жвіркі Піянерская Звярніце ўвагу, што некаторыя назвы вуліц так і засталіся ў горадзе ад часу прыходу саветаў. Крыху...
Як распавялі ва ўстанове аховы здароўя, 18-гадовы малады чалавек паступіў у бальніцу 24 кастрычніка ў 13.50 ў цяжкім стане сэптычнага шоку. У яго назіраліся прыкметы ворганнай недастатковасці. Медыкі падазраюць вокамгненную форму менінгакокавай інфекцыі. Хлопец памёр у рэанімацыі. Хуткая дапамога, абмінаючы прыёмны пакой, даставіла пацыента адразу ў аддзяленне рэанімацыі. На працягу 55-хвілін праводзіліся рэанімацыйныя мерапрыемствы, піша grodnonews.by. Нягледзячы на ​​тое, што быў скліканы вялікі...

СТУЖКА