Таццяна Касьян

Таццяна Касьян
956 ПАВЕДАМЛЕННЯЎ 0 КАМЕНТАР(ОЎ)
Матч зладзяць сярод каманд 2-й лігі паміж камандамі ФК "Ашмяны-БДУФК" і ФК "Рух".Футбол правядуць 28 ліпеня на стадыёне фізкультурна-аздараўленчага комплексу па Савецкай, 1. Пачатак а 18-ай.
Здарэнне адбылося недалёка ад Крэва. Як распавёў кіроўца «Аўдзі», сустрэчны аўтамабіль пры здзяйсненні абгону стварыў небяспеку для руху. Для таго, каб пазбегнуць лабавога сутыкнення, ён узяў лявей і зляцеў у кювет. У ДТЗ пацярпела пасажырка. 49-гадовая жанчына знаходзілася на заднім пасажырскім сядзенні і не была прышпіленая рамянём бяспекі. З пераломамі яе шпіталізавалі ў бальніцу. Аварыя здарылася 22 ліпеня.
Жыхароў і гасцей раёна запрашаюць на 165-гадовы юбілей пажарнай службы 25 ліпеня.25 ліпеня Астравецкі РАНС запрашае жыхароў і гасцей раёна адсвяткаваць 165-гадовы юбілей пажарнай службы. У 11.00 на пляцоўцы каля кінаканцэртнай залы "Астравец" разгорнецца выстава пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі і абсталявання і фотазона МНС. Любы жадаючы зможа адчуць сябе выратавальнікам, апынуўшыся ў імправізаванай дымакамеры. Юных гасцей чакаюць конкурсы і віктарыны. У...
Пачатак а 12-ай.Турнір сярод аматарскіх каманд, прысвечаны Году малой радзімы і 165-годдзю пажарнай службы Рэспублікі Беларусь, зладзяць у Лядовым палацы.
Рыхтуюць крымінальную справу па крадзяжы газавага балона ў вёсцы Дайнова Вялікая для накіравання ў суд.
                
19 ліпеня памежнікі затрымалі чатырох грамадзян Нігерыі і трох невядомых афра-азіяцкай знешнасці.
20 ліпеня праваахоўнікі знайшлі Вераніку Баранаву ў хляве ўласнага двара ў вёсцы Малявічы. Жанчына жывая і ўвесь гэты час наўмысна хавалася. Матыў свайго ўчынку яна растлумачыць не змагла.
Мерапрыемства зладзяць 27 ліпеня ў летнім амфітэатры. У Смаргоні правядуць мерапрыемствы, прысвечаныя святкаванню 165-годдзя пажарнай службы Рэспублікі Беларусь. Выступіць духавы аркестр пры Гродзенскім абласным упраўленні МНС Рэспублікі Беларусь. Пачатак а 17-ай. Уваход вольны.
Сезон клубніцаў скончыўся некалькі тыдняў таму, а журавінаў і ажынаў – яшчэ не пачаўся. Якія ягады гандляры прапануюць пакупнікам цяпер?У сярэдзіне лета на маладзечанскім базары шмат вішняў  і чарэшняў, а таксама чорных і чырвоных парэчак. Адкуль вязуць На гандлёвых шэрагах унутры рынка дамашнія ягады амаль не прадаюць. Ёсць прывазныя чарэшні – крымскія і малдаўскія. Самыя танныя – па тры рублі...
З 17 па 22 ліпеня вёска Турэц-Баяры ператварылася ў здымачную пляцоўку. Рэжысёр Аляксей Мурадаў рэканструяваў гістарычныя падзеі, якія адбыліся ў Прыпяці ў 1986 годзе.

СТУЖКА